Блогі прыносяць прыбыткі

Згодна апошняму дасьледваньню Тэхаскага ўнівэрсытэту сумесна з Chitika, 50 тысяч лепшых блогаў сьвету атрымалі разам за кошт рэклямы прыбытку на 500 мільёнаў даляраў. Вынікі даволі ўмоўныя, але прыемныя.

Цікава, што вынікі дасьледваньня супярэчаць прынцыпу «80/20» (так званы «прынцып Парэто», калі 80 адсоткаў эфэкту сыходзіць з 20 адсоткаў крыніц):

  • На 1% топ-блогаў прыходзіцца 20% прыбытку
  • На 5% топ-блогаў прыходзіцца ля паловы сумы прыбытку
  • На 10% топ-блогаў прыпадае 80% прыбытку
  • А 90% усіх грошаў зарабілі ўсяго 15% лепшых блогаў.

Таксама выяўлена, што даходы ад рэклямы ў блогах больш адчувальныя да рэйтынгу блога, чым падаецца. Калі рэкляма ў Сеціве параўноўваецца з рэклямаў у моле, то рэкляма ў блогу – з рэклямай у сельскім клюбе.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0866 seconds.