А ў якой пазыцыі вы сьпіце?
Усе мы адзіныя і непаўторныя, нават калі сьпім. Але навукоўцы ўсё ж вылучаюць шэсьць асноўных пазыцыяў, у якіх чалавек праводзіць траціну свайго жыцьця. Так што прыглядзіцеся паўважлівей да таго, хто сапіць побач – па таму, як чалавек сьпіць, можна даведацца шмат цікавага.
- Эмбрыён. Чалавек, які сьпіць у такой пазыцыі, можа і выглядае моцным і жорсткім, але ў яго добрае сэрца. Сустрэўшы новых людзей, напачатку можа быць сарамлівым, але хутка расслабляецца. Большасьць людзей сьпіць менавіта ў позе эмбрыёна – 41 адсотак з тысячы апытаных. І жанчынаў, якія засынаюць такім чынам, у два разы болей за мужчын.
- Бервяно (15%). У такой позе можна заўважыць людзей, лёгкіх у камунікацыях, хутка знаходзячых агульную мову зь незнаёмымі людзьмі. Ноччу сьпяць як бервяно, а днём з радасьцю знаходзяцца ў цэнтры кампаніі. Але з-за сваёй даверлівасьці ім трэба быць паасьцярожней.
- Летуценьнік (13%). У жыцьці такія людзі натуры адкрытыя, але могуць быць падазронымі і цынічнымі. Яны доўга думаюць, але, прыняўшы рашэньне, рэдка яго мяняюць.
- Жаўнер (8%). Збольшага так сьпяць людзі спакойныя і арганізаваныя, яны ня любяць мітусьні, а да сябе і іншых ставяць занадта высокія патрабаваньні.
- У вольным падзеньні (7%) сьпяць камунікабельныя і дзёрзкія людзі. Але насамрэч яны могуць быць нэрвовымі і ўразьлівымі, балюча ўспрымаць крытыку.
- Марская зорка (5%). У жыцьці людзі, якія сьпяць такім чынам, зусім не пакутуюць ад зорнай хваробы. Яны ня любяць быць у цэнтры ўвагі і маюць шмат сяброў, таму што ўмеюць слухаць і заўсёды прыйдуць на дапамогу.
Пры тым, людзі рэдка мяняюць свае звычкі – толькі 5 адсоткаў сьпіць у розных пазыцыях.
Толькі кожны другі любіць накрывацца коўдрай цалкам. У Брытаніі самая распаўсюджаная поза – калі адна нага або рука знаходзіцца звонку. Другое месца ў пазацыі, калі абедзьве нагі тырчаць з-пад коўдры.
УПЛЫЎ НА ЗДАРОЎЕ
Таксама было выяўлена, што поза сну ўплывае на стан здароўя. Напрыклад, «вольнае падзеньне» станоўча адбіваецца на страваваньні, у той час як «марская зорка» або «жаўнер» вядуць да храпеньня і дрэннага сну.