Сьвяточныя паштоўкі ад Крамбамбулі: дашлі сябрам і будзе табе шчасьце

Днямі на сайце Крамбамбулі запрацавала сьвяточная пошта. За першыя дні сайт наведала некалькі тысячаў чалавек. Стыльныя паштоўкі зь вясёлай крамбамбульнай песенькай - цудоўны спосаб нагадаць пра сябе з нагоды і без.

Ня так даўна адбылася прэзэнтацыя новага альбому «Крамбамбуля Сьвяточная». На плыце, сярод іншага, былі разьмешчаны мілыя паштовачкі ад Міхала Анемпадыстава. Іх можна было капіяваць і раздрукоўваць. Вельмі класная ідэя. Але няўрымсьлівы крэатыў калектыву на тым не спыніўся. І вось адкрывае свае дзьверы сьвяточны паштамт. Віртуальныя галубкі даставяць цёплыя словы пад вясёлыя песенькі Крамбамбулі ў паштовыя скрыні сяброў і родных.

За першыя два дні існаваньня сьвяточнай пошты Крамбамбулі, дзьве тысячы чалавек наведаліся на паштамт! Відавочна, што большасьць зь іх скарысталася паслугамі новай службы. Насамрэч, гэта ўнікальны праект – ня трэба губляць час на пошукі чаго-небудзь прыстойнага на роднай мове, каб павіншаваць дарагіх людзей. А тут і стылёвы дызайн, і адмысловая падборка на ўсе выпадкі жыцьця. Хаця, напрыклад, дня рэспублікі няма, але можна скарыстаць 7 лістапада, Хэлоўін або Дзень дурня.

 

Сьвяточны набор наступны: Каляды, Новы год, Дзень Сьв. Валентына, Дзень Сьв. Патрыка, Дзень Дурня, Першамай, Купальле, Хэлоўін, 7 лістапада, Дзень народзінаў, Вясельле. І ўсё гэта ў дзьвюх вэрсіях: на беларускай і ангельскай мовах.

Сам аўтар малюнкаў – Міхал Анемпадыстаў – кажа, што працаваць над паштоўкамі было ня цяжка. Адзіная складанасьць была ў пошуку героя, які б зьвязаў усе сьвяты і дапамог вытрымаць выявы ў адным стылі. Хаця жаданьне і нагода ёсьць, Міхал яшчэ не карыстаўся новай службай, але толькі з тэхнічных прычынаў.

А вы яшчэ не скарысталіся? Тады мы ляцім да вас! Клікайце сюды – і радуйце ўсіх. Я дык ужо скарысталася ;)

SlaDa 20:00, 02/07/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0562 seconds.