Біл Гейц нарэшце атрымаў унівэрсытэцкі дыплём
Цяпер нельга будзе адмахвацца ад бацькоў, кідаючы няўдала абраны ўнівэрсытэт, што, маўляў, вунь самы багаты чалавек плянэты ня мае дыплёму аб вышэйшай адукацыі. Біл Гейц праз 32 гады пасьля адлічэньня з Гарвардзкага ўнівэрсытэту нарэшце атрымаў яго дыплём.
Біл Гейц пачаў вучобу ў Гарвардзе ў 1977 годзе, але хутка кінуў унівэрсытэт і не таму, што спужаўся разьмеркаваньня ў чарнобыльскі рэгіён, а каб заснаваць сваю кампанію Micro-Soft (пазьней пераўтвораную ў Microsoft).
Цяпер 51-гадовы Біл ганарліва нясе званьне выпускніка Гарварда па спэцыяльнасьці юрыспрудэнцыя, пасьля таго як некалькі дзён таму выступіў з прамовай на 356-ай цырымоніі ўручэньня дыплёмаў у Гарвардзкім ўнівэрсытэце. Па традыцыі, як і ўсе аратары, ён атрымаў ганаровы дыплём гэтай навучальнай установы.
У наступным годзе спадар Гейц зьбіраецца канчаткова адысьці ад спраў у кіраваньні кампаніяй, цалкам прысьвяціўшы сябе дабрачыннасьці, паведамляе Reuters.