Біл Гейц нарэшце атрымае дыплём Гарварда
Самы багаты чалавек у сьвеце Біл Гейц праз 32 гады пасьля адлічэньня з Гарвардзкага ўнівэрсытэту нарэшце атрымае яго дыплём.
У чэрвені гэтага году Біл Гейц будзе выступаць з прамовай на 356-ой цырымоніі ўручэньня дыплёмаў у Гарвардзкім ўнівэрсытэце і па традыцыі, як і ўсе аратары, атрымае ганаровы дыплём гэтай навучальнай установы, паведамляе Computerworld.
Заснавальнік Microsoft паступіў у Гарвард у 1973 годзе. Праз два гады пасьля гэтага Гейц сур'ёзна захапіўся кампутарамі і заснаваў кампанію Micro-Soft (пазьней пераўтвораную ў Microsoft), будучы мільярдэр вырашыў пакінуць навучальную ўстанову і прысьвяціць сябе праграмаваньню.
Каментары праз FACEBOOK