Аўганскія студэнты трымаюць галадоўку
Студэнты Герацкага ўнівэрсытэта ладзяць бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем павышэньня стыпэндыяў і паляпшэньня ўмоваў пражываньня ў інтэрнаце.
РИА Новости са спасылкай на прыватны аўганскі тэлеканал «Лемар» паведамляе, што супрацьстаяньне студэнтаў і рэктарата працягваецца ўжо 13 дзён. Дзесяць студэнтаў, якія абвесьцілі галадоўку, ужо гаспіталізаваныя.
Адміністрацыя ўнівэрсытэта заяўляе, што памер стыпэндыяў вызначае цэнтральная ўлада, а грошаў на аднаўленьне інтэрнатаў няма.
Ля будынка ВНУ шмат аўганскай паліцыі, якая адсочвае, каб супрацьстаяньне не перарасло ў масавыя беспарадкі.
Каментары праз FACEBOOK