Аўганскага журналіста могуць пакараць сьмерцю за блюзьнерства

Сьмяротнае пакараньне пагражае 23-гадоваму аўганскаму журналісту за тое, што ён пампаваў зь Сеціва матэрыялы аб ролі жанчыны ў ісламскім грамадзтве. Рашэньне суда яшчэ можна абскардзіць.

Суд ніжэйшай інстанцыі ў правінцыі Балх на поўначы Аўганістану прызнаў 23-гадовага Саеда Первіза Каўбахша вінаватым у «блюзьнерстве», паведамляе ВВС, а ў якасьці пакараньня прызначыў сьмяротнае.

Больш таго, мясцовы пракурор пагражаў арыштам журналістам, якія пратэставалі супраць рашэньня суда ля хаты сьмяротніка.

Прысуд яшчэ мусіць прайсьці праз тры вышэйшыя інстанцыі.

Студэнта і журналіста, Каўбахша арыштавалі ў кастрычніку 2007 за «распаўсюджаньне матэрыялаў, якія абражаюць іслам».

У той час, як кансэрватыўныя ісламскія багасловы ўхвалілі прысуд, праваабарончыя арганізацыі выступілі з рэзкай крытыкай:

«Працэс прайшоў пасьпешліва, без якогасьці клопату аб захаваньні законнасьці або аб свабодзе самавыражэньня, якая абараняецца канстытуцыяй. Каўбаш не зрабіў нічога такога, што магло б апраўдаць ягонае затрыманьне і вынясеньне дадзенага прысуду», — сьцьвярджаецца ў заяве арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў».

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.