Магілёўскім студэнтам пагражаюць адлічэньнем

У Магілёўскім дзяржаўным ўнівэрсытэце дэканы пачалі выклікаць студэнтаў, якія ўдзельнічалі у магілёўскай акцыі пратэсту супраць адмены льготаў.

Па зьвестках Радыё Рацыя, дэкан гістарычнага факультэту МДУ Уладзімер Барысенка вінаваціць студэнта першага курсу С. Кавалеўскага ў арганізацыі акцыі.

На думку дэкана, арганізацыя акцыі заключалася ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных, якая заклікала моладзь сабрацца на Савецкай плошчы. Як лічыць сам "арганізатар", аніякіх доказаў ягонай супрацьпраўнай дзейнасьці ў дэкана няма.

Пагражаць Кавалеўскаму выгнаньнем з унівэрсытэту Барысенка пачаў восьмага траўня, калі акцыя яшчэ не адбылася. 10 траўня прайшоў савет гістарычнага факультэту, дзе абмяркоўвалася пытаньне аб выключэньні хлопца з ВНУ. Рашэньне па Кавалеўскім будзе вядомае 11 траўня. Студэнт добра вучыцца, таму выгнаць яго на падставе непасьпяховасьці нельга. Палітычныя прычыны магчымага выгнаньня нават не хаваюцца.

Уні Вера 16:29, 11/05/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1245 seconds.