Знойдзена формула ідэальнага сэндвіча з бэконам

Усё болей рэчаў у сьвеце падпадаюць пад матэматычнае тлумачэньне. Брытанскія навукоўцы з унівэрсытэта Лідса правялі маштабнае дасьледаваньне, у выніку якога выведзеная формула дасканалага сэндвіча з бэконам.

Кіраваў працаю доктар Грэм Клэйтан (Graham Clayton).

У выніку дасьледваньняў, самымі важнымі фактарамі якасьці сэндвіча, зьяўляюцца выяўленасьць хрусту і трываласныя характарыстыкі хлеба.

Навукоўцы нават падлічылі, якая гучнасьць хрусту мусіць быць пры кусаньні сэндвіча – 0,5 дэцыбел. А сіла, якая выклікае парушэньне хлеба зубамі – 0,4 ньютана.

1000 гадзінаў пайшла на дасьледваньні, у працэсе якіх былі выпрабаваныя 700 варыянтаў сэндвічаў, якія розьніліся спосабамі нарэзкі і ступені падвэнджанасьці бэкона, скарыстанаму маслу ці алею і часу падсмажваньня.

Як высьветлілася, трываласьць сэндвіча з бэконам можа быць апісана матэматычнай формулай.

І на выхадзе атрымліваецца формула прыгатаваньня ідэальнага сэндвіча для сярэднестатыстычнага спажыўца:

від хлеба – белы, хатняга вырабу
від бэкону – з шыйкі ці лапаткі
таўшчыня хлебу – ад 1 да 2 сантымэтраў
таўшчыня бекону – тонкі
спосаб прыгатаваньня – у загадзя нагрэтай духоўцы з грылем
час прыгатаваньня – 7 хвілінаў
тэмпэратура прыгатаваньня – 240 градусаў
асаблівыя заўвагі – падчас прыгатаваньня пераварочваць адзін раз, прыправы на смак

Здавалася б – дарослыя людзі, навукоўцы, а сядзяць – сэндвічы дасьледуюць. А потым, глядзіш, пачне якая кантора выпускаць «ідэальныя сэндвічы» – вось вам і рэклямная кампанія, і продажы. А ў Вялікабрытаніі бэкон – самы папулярны мясны прадукт. У год брытанцы выдаткоўваюць на яго болей мільярда фунтаў стэрлінгаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0534 seconds.