У новым сэмэстры – новыя стыпэндыі ад Copernicus

Стыпэндыі разьлічаныя на студэнтаў прававых, эканамічных, сацыяльна-гуманітарных спэцыяльнасьцей з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы для навучаньня ва ўнівэрсытэце ў Гамбургу, Мюнхэне ці Бэрліне.

Copernicus – гэта студэнцкая арганізацыя, якая штосэмэстр выдзяляе каля 15 стыпэндыяў студэнтам з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы.

Праграма складаецца з сэмэстра ва ўнівэрсытэце і двухмесяцовай практыкі ў нямецкай фірме ці дзяржаўнай структуры. Стыпэндыя пакрывае выдаткі на пражываньне, страхаваньня, візу і аплату даезду.

Поўнае апісаньне праграмы і пералік неабходных дакумэнтаў для стыпэндыі шукайце на сайце Copernicus.

Тэрмін падачы дакумэнтаў на зімовы сэмэстар – 1 сакавіка 2007 г.
(пачатак дзеяньня стыпэндыі 01.10.2007) 

Тэрмін падачы дакумэнтаў на летні сэмэстр – 1 верасьня 2007 г.
(пачатак дзеяньня стыпэндыі 01.04.2008)


Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0048 seconds.