Грэцкія студэнты сарвалі сэсію
Зімовая сэсія ў грэцкіх унівэрсытэтах апынулася сарванай пасьля таго, як студэнты вырашылі працягнуць выступы супраць рэформы вышэйшай адукацыі на нявызначаны тэрмін.
Страйкі будуць праходзіць няспынна на працягу наступнага тыдня ў суправаджэньні трохсуткавага страйка выкладчыкаў унівэрсытэтаў. А на 31-е студзеня заплянаваная вялікая акцыя пратэсту.
Ужо больш тыдня звыш трохсот факультэтаў розных унівэрсытэтаў Грэцыі захопленыя студэнтамі. Так студэнцкія арганізацыі пратэстуюць супраць пляна урада гэтай краіны скасаваць дзяржаўную манаполію на вышэйшую адукацыю і дазволіць стварэньне недзяржаўных вну.
Каментары праз FACEBOOK