Малады гурт трапіў у прэстыжны брытанскі гіт-парад дзякуючы інтэрнэту

Малавядомы раней брытанскі гурт трапіў на 31-е месца прэстыжнага штотыднёвага брытанскага гіт-параду дзякуючы раскрутцы ў Сеціве. Панк-гурт KOOPA ня мае ніводнага дыска і ніколі ня меў канцэртаў, але з дапамогай уласнага сайту, старонкі на MySpase і свайму кліпу ў Youtube здолеў дасягнуць папулярнасьці.

KOOPA

Іх сынгл «Blag, Steal & Borrow» стаў вядомым выключна дзякуючы інтэрнэту.

Посьпех KOOPA, як піша Reuters, зьвязваюць з тым, што ім атрымалася знайсьці новы сродак узаемадзеяньня з аўдыторыяй, у то час як «старпёры ад музыкі» і іх апякуны — буйныя гуказапісвальныя лэйблы — з усіх сіл імкнуцца абараніць свае творы ад капіяваньня і вольнага распаўсюду ў інтэрнэце.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3197 seconds.