Сноўбордынг у любы час

Нават прыход каляндарнай зімы не парадаваў беларусаў сьнегам. Можа гэта і дробязь, але толькі не для людзей, якія захопленыя зімовымі відамі спорту.

Мой знаёмы парашутыст палёты ў небе ў цёплы сэзон замяняе сноўбордынгам узімку. Такія людзі сьнегу на беларускіх пагорках чакаюць зь нецярпеньнем.

За апошнія гады колькасьць аматараў сноўбордынга ў Беларусі значна павялічылася. Ёсьць і прафэсіяналы, якія могуць навучыць і паказаць майстар-клясы. У Беларусі існуе фэдэрацыя горналыжнага спорту і сноўбордынга, існуюць спартыўныя сэкцыі, а таксама нефармальныя клюбы. Апошнія можна знайсьці  ў тэматычным разьдзеле на Extreme.by, а таксама на праекцe Black-rider.org.

Пачаць займацца сноўбордынгам ніколі ня рана, і ніколі не позна. Як сьцьвярджаюць знаўцы, ужо 6-ці гадовыя дзеці з упэўненасьцю могуць спускацца на дошцы з трасы. У Беларусі ёсьць свае горналыжныя комплексы, канешне параўноўваць іх з заходнімі курортамі даволі складана. І папулярнасьць не такая, і прыродныя ўмовы не дазваляюць. Але, людзей, якія знаходзяць сродкі на гэты не зусім танны від спорту, прыцягваюць і беларускія, і замежныя курорты.

За мяжой

У інтэрвію SPIEGEL ONLINE прафэсіянал Xaver Hoffmann распавядае пра вядучыя і ўлюблёныя мясьціны для сноўбордынга ў Эўропе.

У студзені і лютым Xaver раіць наведаць Аўстрыю. SPIEGEL адзначае такія мясьціны, як Montafon, з перабудаваным паркавым дызайнам у Sajas Nova Snowpark, а таксама  Sölden і  Mayrhofen.

У Швэйцарыі ўвагу і пачаткоўцаў, і профі прыцягваюць Laax/Flims/Falera, Arosa і Saas Fee. Хаця з-за нетыповай цёплай восені швэйцарскія Альпы пачынаюць называць не зусім зімовымі. Зь ліпеня швэйцарскія Альпы паўсюдна згубілі ад 1 да 1,5 мэтраў пакрыцьця, што ўдвая больш за норму.

Францыя прываблівае аматараў зімніх відаў спорту адной з самых вялікіх пляцовак  у сьвеце Les Trois Vallées, а таксама Les Arcs.

У Беларусі

Гэта пералік краінаў і месцаў, якім аддаюць перавагу заходнія сноўбардысты, а дзе ж праводзяць час беларускія?

Маша Аўдзеева кожныя сьнежныя выходныя праводзіць у ГСАК Лагойск, там яна вучыць навічкоў тэхніцы катаньня на сноўбордзе.

Калі Вы любіце катацца на сноўбордзе і калі Вы лічыце, што лепей за горы могуць быць толькі горы, то пытаньня, ехаць на курорт ці не ехаць, і не павінна паўставаць. Дазволіць гэта сабе можа кожны!

Турфірмы прапаноўваць сотні варыянтаў. Адпачынак можна арганізаваць і самастойна. Самы танны варыянт – Украіна, Расія, даражэй – Польшча, Славакія, Чэхія, яшчэ даражэй – Аўстрыя, Францыя, Італія. Галоўнае, каб сьнег быў і трасы рознай складанасьці. Раіць штосьці канкрэтнае даволі складана, таму што ўсё залежыць ад бюджэту, узроўня падрыхтоўкі і часу года”, -- распавяла Маша Studenty.by.

Думка аб тым, што сноўбордынг выключна зімовы від спорту, памылковая. Са сканчэньнем сэзону у адной краіне, можна распачаць сэзон у іншай. І так круглы год, калі дазваляе стыль жыцьця і магчымасьці! Можна спыніцца і на трэнажорах –стымулятарах, якія можна знайсьці і ў Сілічах. Акрамя таго катацца можна на траве і на пяску. Як кажа Маша “галоўнае – гэта настрой і кампанія”.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0789 seconds.