Нават злыя пераможцы больш прыцягальныя за добразычлівых няўдачнікаў

Навукоўцы двух амэрыканскіх унівэрсытэтаў правялі адмысловае дасьледаваньне, каб вызначыць мэханізм фармаваньня сацыяльных групаў. У выніку экспэрымэнтаў, у якіх удзельнічалі дзеці, было даказана, што людзі заўсёды імкнуцца да камунікацыяў з пасьпяховымі асобамі, нават калі тыя настроеныя да іх нэгатыўна.

Супольнае дасьледаваньне Гарвардзкага (Harvard Unіversіty, ЗША) і Стэнфардськага Унівэрсытэтаў (Stanford Unіversіty, ЗША) паказала, што дзеці 5-7-мі год жадаюць камунікаваць з пасьпяховымі людзьмі, якім шчасьціць, а не зь няўдачнікамі. Гэты фэномэн дазваляе патлумачыць асаблівасьці чалавечых камунікацыяў і законы фармаваньня сацыяльных групаў.

На адным з этапаў дасьледаваньня дзецям прапанавалі удзельнічаць у гульне дзесяці сцэнароў камунікацыяў з дарослымі. Дзіця ацэньвала дарослых актораў, якія гралі сваю ролю -- як пазытыўную, так і нэгатыўную. 

Як выявілася, дарослыя, якія не з сваёй віны патрапілі ў цяжкую сытуацыю (напрыклад, у адпаведнасьці з сцэнаром, сталі ахвярамі стыхійнай навалы) выклікалі менш сымпатыяў, чым тыя, хто "дабравольна" дзейнічаў кепска (напрыклад, адмаўляўся даць дзіцяці цукерку).

Такім чынам, дзеці прадэманстравалі сваю здольнасьць адрозьніваць шчасьлівых людзей ад няўдачнікаў і паказалі, што няўдачнікі выклікаюць у іх найменшую сымпатыю.

Дадзеныя  дасьледваньня былі апублікаваныя ў часопісе Psychologіcal Science.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0052 seconds.