Песьні Свабоды на Кіпры

Сёньня, 15 лістапада, на Кіпры адбудзецца вялікая акцыя пратэсту супраць існаваньня “Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпру” (TRNC). Акцыя ладзіцца супольнымі намаганьнямі студэнцкіх аб’яднаньняў востраву.

На вялікім канцэрце адзін з самых папулярных выканаўцаў Кіпру Джордж Нталарас будзе сьпяваць за Свабоду, Мір і Правы Чалавека. Джордж Нталарас лічыцца голасам народу Кіпра, што гучыць супраць вынікаў турэцкай агрэсіі 1974. 

Галоўная тэма канцэрту: Яднаньне-Свабода-Дэмакратыя. Другая назва – “Адзін народ – адна краіна”.

Але пратэст ня будзе лякальным. Калі хто з вас выпадкова апынуўся ў Лёндане і неабыякава ставіцца да праблемаў Кіпру – прыходзьце да турэцкай амбасады. Нацыянальны Саюз Кіпрыёцкіх Студэнтаў у Вялікабрытаніі (EFEK), што налічвае 120 000 сябраў, запрашае ўсіх спачуваючых на дэманстрацыю пратэсту. Шэсьце пачнецца а шостай гадзіне вечара зь Вікторыя Стэйшн і будзе мець канчатковай кропкай турэцкую амбасаду.

 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.069 seconds.