Cтыпэндыя для беларускіх студэнтаў у Нямеччыне

Да 31 кастрычніка яшчэ можна падаць дакумэнты для стыпэндыі на летні навучальны сэмэстар (з 1 красавіка па 31 жніўня 2007 году) у нямецкай ВНУ, якую прапануе GFPS для 2 беларускіх студэнтаў.

Стыпэндыя разьлічаная на беларускіх студэнтаў усіх спэцыяльнасьцяў, не старэйшых за 25 год, грамадзка ці палітычна актыўных, якія добра валодаюць нямецкай мовай, маюць посьпехі ў навучаньні і цікавяцца нямецкай культурай і грамадзтвам.

Стыпэндыя складае 520 эўра ў месяц. Перавага дадзенай праграмы яшчэ ў тым, што на месцы стыпэндыяты заўсёды могуць атрымаць падтрымку парады і дапамогу ад GFPS. Гэта могуць быць і розныя дробязі і, напрыклад, арганізацыя якой-небудзь імпрэзы прысьвечанай Беларусі.

Для стыпэндыяльнай праграмы належаць таксама два сэмінары. Першы на пачатку сэмэстра дапамагае стыпэндыятам пазнаёміцца паміж сабой і з арганізатарамі. На другім стыпэндыяты прэзэнтуюць свае навучальныя праекты, а таксама дзеляцца сваімі ўражаньнямі аб Нямеччыне. Напрыканцы сэмэстра стыпэндыяты павінны напісаць справаздачу. Падрабязьней апісаньне дакумэнтаў для падачы заяўкі на стыпэндыю можна знайсьці тут.

На зімовы сэмэстар 2006-2007 стыпэндыю ад GFPS атрымалі 3 беларускія студэнты. Ганна Зноска сярод іх, яна падзялілася з studenty.by сваімі чаканьнямі: 

“Хочацца, канешне, папрактыкаваць мову, пазнаёміцца з жыцьцём нямецкіх студэнтаў, параўнаць з нашым. Цікава павучыцца па іх сыстэме, калі свае дысцыпліны ты абіраеш сам. Буду жыць у іншай краіне без бацькоў – гэта таксама для мяне новы досьвед. Але я думаю, што ўжо да ўсяго гэтага я падрыхтаваная.

Тут у Беларусі я пішу дыплёмную працу “Стэрэатыпы на Захадзе аб Беларусі на падставе нямецкай прэсы”. Пад час знаходжаньня ў Нямеччыне буду ажыцьцяўляць практычную частку сваёй дыплёмнай. Хачу працу над дыплёмам там і скончыць”

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0618 seconds.