Польская стыпендыя для беларусаў GFPS-Polska абвясціла набор на зімовы семестр 2015
GFPS – гэта аб'яднанне студэнцкіх асацыяцый, некамерцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць з 1984 года ў Германіі (GFPS e.V.), з 1994 года ў Польшчы (GFPS-Polska) і з 1999 года ў Чэхіі (GFPS-CZ). Унікальнай асаблівасцю GFPS з'яўляецца тое, што ў рамках яе, студэнты арганізуюць дапамогу для іншых студэнтаў, якія не беручы платы за сваю працу. Дзякуючы тром партнёрскім арганізацыям на працягу амаль 30 гадоў дзейнасці больш за 1000 студэнтаў з'ехала за мяжу на стыпендыю, і яшчэ тысячы членаў маглі ўдзельнічаць у шматлікіх міжнародных праектах.
Пачынаючы з зімовага семестра 2013/2014 GFPS-Polska прадстаўляе стыпендыі для вучобы беларускіх студэнтаў у Польшчы.
Гэтым разам 2 шчасліўчыкі атрымаюць магчымасць навуковага стажу на зімовы семестр 2015 (кастрычнік-люты) у любым з універсітэтаў Польшчы, а таксама удзел у шматлікіх праэктах, а новыя знаёмствы з палякамі, немцамі, чэхамі і сапраўдная апека з боку GFPS-Polska будзе забяспечаны.
GFPS-Polska прапануе:
- стыпендыю памерам 1450 злотых у месяц;
- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
- магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
- магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
- апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
- удзел у трох семінарах;
- сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.
Прыём заяваў да 31 сакавіка. Кандыдаты, якія пройдуць першы этап адбору , будуць запрошаны на сумоўе у Мінску ў траўні. Умовы і правілы размешчаныя на сайце gfps.pl. Заяўкі і пытанні неабходна дасылаць на адрас stypendia-by@gfps.pl