Амаль палова брытанскіх студэнтаў працуюць пад час вучобы

Прыблізна палова брытанскіх студэнтаў маюць падпрацоўку ў часе вучобы, зарабляючы прыкладна 2,6 млн фунтаў стэрлінгаў у год. У сярэднім на кожнага студэнта прыпадае 16 працоўных гадзінаў на тыдзень. 

Больш за ўсё магчымасьцей для падпрацоўкі прадстаўляюць Белфаст і Глазга. У гэтых гарадох 62% і 60% студэнтаў маюць магчымасьць працаваць пад час вучобы і студэнцкіх вакацыяў. Найбольш папулярнымі месцамі працы зьяўляюцца бары, гатэлі і супэрмаркеты.

Сярэднестатыстычны студэнт, што навучаецца ў Кардыфе, выдаткоўвае 188 фунтаў на тыдзень, але мае магчымасьць зарабляць на тыдзень 131 фунт, тады як у Кембрыджы ён у тыдзень выдаткоўвае 206 фунтаў, а зарабляе толькі 69. Такія дадзеныя апублікавала BBC з спасылкай на дасьледваньне праведзеная каралеўскім банкам Шатляндыі. 

@ptymist 13:57, 15/08/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1306 seconds.