У Менску адчыніўся «беларускі павільён 53-яй Вэнэцыянскай Біенале». Разам з канстатацыяй таго, што Беларусь зноў ня трапіла ў лік 77 краін, якія адчыняць арт-павільёны ў Вэнэцыі, арганізатары выставы спрабуюць правесьці маштабную прэзэнтацыю сучаснага беларускага мастацтва хаця б на радзіме і зрабіць яго менш маргінальным. Сярод «прэзэнтатараў» — трыццатка беларускіх мастакоў, скульптараў і фатографаў на чале з Цэсьлерам, Клінавым і Кірюшчанка.