Аўтаспынам па Эўропе: Прага
Фота з аўтаспыннай вандроўкі па Эўропе (Украіна, Польшча, Аўстрыя, Чэхія). У фотарэпартажы — Прага.
У Празе нам пашчасьціла трапіць на некалькі выстаў, прысьвечаных падзеям Праскай вясны. У такія ж жнівеньскія дні сорак гадоў таму савецкія, польскія, нямецкія і вугорскія танкі ўвайшлі на вуліцы Прагі, абарваўшы мару чэхаў пра самастойную пабудову «сацыялізму з чалавечым тварам» у Чэхаслвакіі і ідэю эўракамунізма ў Эўропе. Плякаты часоў акупацыі вельмі злабадзённа выглядаюць зараз, пад час падзей у Грузіі, каліі тыя жа танкі той жа краіны стаяць на вуліцах незалежнай дзяржавы.
Шыльда ў Гонар Францыска Скарыны на будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў Празе.
Выстава плякатаў, прысьвечаная Праскай вясьне на Вацлаўскай плошчы.
«Мы хлопцы з ТАССу, інфармуем масы!» — плякат на Вацлаўскай плошчы з выставы, прысвечанай падзеям 40-гадовай даўніны.
Помнік двум маладым чэхам на Вацлаўскай плошчы ў цэнтры Прагі, што спалілі сябе пад час пратэстаў супраць савецкай акупацыі Чэхіі.
Газэтны шапік канца 60-ых як частка выставы, прысьвечанай Праскай вясьне.
Такія ж танкі стаялі сорак год таму ў Празе. Сёньня гэта ўжо гісторыя.
Нетрадыцыйны погляд на Карлаў мост у Празе.
Сьцяна Ленана ў Празе.
Чаёўня ў цэнтры Прагі.
Графіці на сценах рок-кафэ ў Празе.
Воля з-пад Іўя ведае самыя злачныя месцы Прагі:)
Такой мне запомніцца Прага, і гэта добра.