Аўтаспынам па Эўропе: Аўстрыя
Фота з аўтаспыннай вандроўкі па Эўропе (Украіна, Польшча, Аўстрыя, Чэхія). У фотарэпартажы — Аўстрыя.
Аўстрыя ўразіла чаканай упарадкаванасьцю і мультыкультурнасьцю. Ціхія і бязьлюдныя Альпы спалучаюць хайтэк сонечных батарэй ля закінутых кароўнікаў і хрэстаматыйныя званочкі на шыях кароў. А каб тыя каровы не сумавалі, праз кожныя сто метраў у правінцыйным мястэчку Lunz am See стаяць фотаздымкі прыроды і жывёлаў — мастацтва ў кароўі масы:)
Выставы ў музэях рэклямуюцца па ўсёй Вене. І гэта добра заўважна.
Музэй сучаснага мастацтва ў квартале музэяў (чамусьці блыталі з музэем мадэрна, які паблізу таксама ёсьць).
Карціна з музэя сучаснага мастацтва.
Інсталяцыя ў музэі сучаснага мастацтва ў Вене.
У Вене шмат панкаў з сабакамі. Бывае, яны просяць грошай.
Экспарт шакалядкі «Вавёрка» ў Аўстрыю мусіць быць павялічаны, бо гэта жывёліна фактычна акупавала аўстрыйскія гарады.
Уся Вена пасьля пяці гадзінаў пачынае бегаць.
Ідэальная Вена.
Як венская паштоўка.
Выгляд на Вену. Удалечыні зьлева бачны Сьвяты Стэфан.
Нябачнае адрозьненьне Аўстрыі і Польшчы праявілася ў аўстрыйскім Pöchlarn — рэкляма ля дарог у вялікіх колькасцях ёсць там і там, але вось у Аўстрыі ля дарог звычайна месца малавата.
Наш вагончык з Pöchlarn ў Lunz.
Падаецца, кукуруза заваявала ўсе палі Аўстрыі.
Нават калі выкрэсьліць горы, у Беларусі вы такога ніколі не ўбачыце — занадта зялёная трава і занадта надзейныя масты.
Кэмпінг у Lunz am See.
Першы дзень у Альпах выдаўся сонечны і спакойны.
Кірмашовая камуна (Marktgemeinde) Lunz am See.
Горнае возера Lunz і яго насельнікі.
Паўсюдны фота, якія стаяць проста на вуліцы і маюць нейкае дачыненьне да аб'ектаў, каля якіх яны пастаўленыя. Мая вэрсія іх узьнікненьня такая: палепшыць жыцьцё паўсюдным турыстам і не прымушаць іх даставаць здымач, рэагуючы на кожную цікавостку.
Гарадок у Аўстрыі.
Масты Lunz am See.
Хата для аматараў Альпаў.
Фотаздымкі, якія расстаўленыя па ўсім Лунцу, цікавяць ня толькі людзей:)
Самотная пара.
Скульптыры на мосьце ў Лунцы.
Маленькаму мосьціку ў Лунцы пашанцавала — мясцовы скульптар добра папрацаваў над яго аздабленьнем.
Горнае возера ў Альпах з празрыстай вадою і неспасьцігальнай таемнасьцю.
Вадаспад у Юббстальскіх Альпах (Ybbstaler Alpen).