Ва Ўкраіне забаронена браць грошы за пераздачу іспытаў

Міністр адукацыі і навукі Украіны Станіслаў Нікалаенка нагадаў аб недапушчальнасьці спагнаньня грошаў з студэнтаў за пераздачу іспытаў і пропуск заняткаў, а таксама неабходнасьці дакладнага выкананьня тэрмінаў правядзеньня сэсіі.

Аб гэтым распавядаецца ў лісьце міністра рэктарам вышэйшых навучальных установаў, што датычна правядзеньня зімовай сэсіі, паведамляе прэс-служба МОН.

Нікалаенка просіць кіраўнікоў ВНУ не дапускаць службовых злоўжываньняў і хабарніцтва, арганізаваць кантроль з выкарыстаньнем органаў студэнцкага самакіраваньня.

Падчас зімовай сэсіі ў міністэрстве з 10 студзеня па 8 лютага традыцыйна будзе працаваць "гарачая лінія".

Baj 14:10, 18/01/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0622 seconds.