Для IT-шнікаў і дызайнераў: у Менску пройдзе бясплатны Smart TV Hackathon

Кампанія LG Electronics сумесна з Паркам высокіх тэхналогій ладзяць першы ў свеце Smart TV Hackathon. З 4 па 6 снежня ў прасторы бізнес-інкубатара ПВТ будуць створаныя новыя прыкладанні для Smart TV.

Асноўная задача, якая будзе пастаўленая перад удзельнікамі, распрацаваць на працягу 48 гадзін працоўны прататып прыкладання для лінейкі тэлевізараў LG 2014-2015 гады.

«Хакатон – шанец заявіць пра сябе і ўсталяваць сяброўскія адносіны з кампаніяй LG, але і магчымасць навучыцца працаваць з перспектыўнай платформай webOS. Спецыяльна для гэтага LG запрасіла на хакатон інжынераў-распрацоўнікаў LG Russia R & D Lab, якія будуць знаходзіцца на пляцоўцы і з радасцю падзеляцца ведамі», – пішуць арганізатары.

Удзельнікаў чакаюць добрыя прызы. Так, усе каманды, якія падалі гатовую версію свайго праекта, атрымаюць гарантаваныя прызы ад LG. Каманда, якая прадставіла самае ўдалае рашэнне - атрымае 2 класных 40-дзюймовых тэлевізара. Праекты, створаныя на LG Smart TV Hackathon, змогуць удзельнічаць у конкурсе LG Smart TV Apps Contest і прэтэндаваць на тры прызавых месцы з грашовымі грантамі – 5000 $, 3000 $ і 2000 $.

Да ўдзелу ў Smart TV Hackathon запрашаюцца front-end і back-end распрацоўшчыкі, праграмісты, IT-інжынеры, дызайнеры, а таксама менеджэры, якія змогуць ўключыцца ў працу каманд і дапамагчы ім з бізнес складнікам прадукту.

Удзел бясплатны паводле папярэдняй рэгістрацыі на сайце lgappscontest.by/hackathon

Усе каманды цягам хакатона чакае хуткі Wi-Fi, трохразовае харчаванне, снэкі, кава і энергетыкі.

11:01, 27/11/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0597 seconds.