У Мінску пройдзе майстар-клас па вязанні модных ўзорных рукавіц паводле этнаграфічных экспедыцый па Беларусі

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашае на майстар-клас з серыі «Час уцяпляцца!», які адбудзецца 21 лістапада ў суботу, з 13.00-16.00, і будзе прысвечаны ўзорным рукавіцам.

«На занятку будзем разбіраць тэхніку вязкі арнаменту, вывязванне пальца, спосаб завяршэння рукавіцы. Узорныя рукавіцы на Беларусі не менш папулярныя чым у Скандынавіі ці краінах Балтыі, але крыху менш вядомыя. На жаль, дагэтуль няма друкаваных выданняў прысвечаных беларускай традыцыі узорнага вязання, таму вучыцца будзем па экспедыцыйных знаходках», – распавялі Generation.by арганізатары майстар-класу.

З сабою трэба мець: 

  • два маткi нiтак (адной якасцi, рознага колеру). 
  • 5 спiц памеру 2.5 (цi 2, калi нiткi тонкiя) 
  • сшытак у клетку, асадка

Майстар-клас разлічаны на два заняткі.

Вітаецца папярэдні запіс. Пісаць можна сюды https://vk.com/id9868746

Адрас: Мінск, вул. Карла Лібкнехта 112, Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.


13:30, 18.11.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.1727 seconds.