Галоўны прыз BEL.BIZ Battle ў межах GEW 2015 – бясплатны ўдзел у IE Venture Day ў Баку

BEL.BIZ Battle

BEL.BIZ, каардынатар Сусветнага Тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі, запрашае амбіцыйныя каманды з інавацыйнымі праектамі паспрабаваць сілы ў бітве пітчаў BEL.BIZ Battle ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Падача заявак для ўдзелу ў конкурсе ўжо ідзе і будзе доўжыцца да 31 кастрычніка. Неабходна запоўніць заяўку на ўдзел і даслаць 3-хвілінную візуальную прэзентацыю ў фармаце слайд-шоў на англійскай мове.

Да 6 лістапада журы адбірае 10 лепшых стартапаў на ўдзел у бітве і 6-16 лістапада фіналістаў чакаюць ментарскім сесіі.

19 лістапада ў Мінску адбудзецца выбар пераможцаў. 10 адабраных стартапаў прадставяць свае праекты на англійскай мове падчас 3х-хвіліннага пітча (са слайдамі) перад пулам экспертаў сусветнага стартап-бізнэсу і інвестараў з ЗША, Вялікабрытаніі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Фінляндыі, Венгрыі і інш.

Тры найбольш паспяховых, на думку журы, стартапа атрымаюць прызы ад Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.

Прызы за галоўныя месцы:

  • 1 месца. Бясплатны удзел у IE Venture Day ў Баку 2 снежні 2015
  • 2 месца. Бясплатны удзел у TechMinsk.
  • 3 месца. Бясплатны каворкінг на месяц у IMAGURU.

Даслаць заяўку

Штогод ад 2007-га ў амаль 150 краінах свету 7 дзён лістапада прысвечаныя Сусветнаму Тыдню прадпрымальніцтва (GEW): 95 000 мерапрыемстваў, 20 мільёнаў удзельнікаў, новыя магчымасці і нечаканыя перспектывы.

Беларусь далучылася да GEW ў 2011 годзе, і ўжо ў 2012 годзе ўвайшла ў пяцёрку найбуйнейшых арганізатараў GEW, збіраючы больш за 2 000 удзельнікаў.

У 2014 годзе аўтарытэтны IT-сайт TechCrunch унёс GEW Belarus ў спіс найбольш значных стартап-мерапрыемстваў.

Усё для бізнесу і тых, хто яго робіць, з 16 па 22 лістапада. У гэтым годзе ўдзельнікаў чакаюць Міжнародны Форум прадпрымальніцтва, конкурс стартапаў BEL.BIZ Battle, конкурс «ментар года», стартап-канферэнцыя, майстар-класы, семінары і панэльныя дыскусіі.

Падрабязнасці на gew.by.

 

15:30, 15/09/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1345 seconds.