Міжнародны FinTech хакатон у Мінску: праграмісты і банкаўскія спецыялісты правядуць разам 48 гадзін

Imaguru

У двухсуткавым марафоне распрацоўкі вэб-сэрвісаў сыйдуцца разам беларускія айцішнікі, прадстаўнікі банкаў і замежныя эксперты фінансавых інавацый.

18-20 верасня ў Мінску ў бізнес-клубе Imaguru пройдзе FinTech Хакатон - падзея, якая ўпершыню збярэ на адной пляцоўцы IT-спецыялістаў, прадстаўнікоў беларускіх банкаў і замежных экспертаў па пытаннях фінансавых інавацый.

Фармат хакатона – 48-гадзінавы марафон распрацоўкі вэб-сэрвісаў, які дазволіць удзельнікам цалкам пагрузіцца ў рабочую атмасферу і за двое сутак прайсці шлях ад ідэі і фармавання каманды да стварэння першага працоўнага прататыпа.

Тэхналогіі ў фінансах – адзін з самых перспектыўных напрамкаў бізнесу ва ўсім свеце. Беларуская IT-супольнасць упершыню сустрэнецца з банкаўскімі экспертамі, каб абмеркаваць рэвалюцыйныя FinTech тэхналогіі, вывучыць магчымасці манетызацыі FinTech-праектаў на прыкладзе рэальных кейсаў і бізнес-мадэляў.

У праграме – майстар-класы ад міжнародных экспертаў у сферы фінансавых інавацый, пошук рашэнняў у сферах электроннага банкінгу, мікрафінансавання і краўдфандынга, лічбавай валюты, эфектыўнасці скарынгавых сістэм, мабільных прыкладанняў для банкаў, Bitcoin і аналагаў, бяспекі дадзеных і г.д.

Па выніках хакатона буду вызначаныя пераможцы ў некалькіх прызавых намінацыях. Галоўным прызам стане ўдзел у буйной стартап-канферэнцыі SLUSH ў Хельсінкі, дзе каманда атрымае доступ да экспертаў і інвестараў для далейшага развіцця прадукту.

Да ўдзелу запрашаюцца інжынеры, праграмісты, менэджэры, фінансавыя аналітыкі, інвестары, прадстаўнікі банкаў і FinTech кампаній, а таксама стартапы ў сферы фінансавых сэрвісаў і тэхналогій. Адкрыта індывідуальная рэгістрацыя і рэгістрацыя для каманд ад 3 чалавек з гатовымі ідэямі ў сферы FinTech.

Арганізатарамі FinTech Хакатона выступае бізнес-клуб Imaguru пры падтрымцы Нацбанка і кампаніі SoftClub, генеральны спонсар мерапрыемства – Прыорбанк.

Дадатковая інфа на сайце fintech.by і ў FB.


15:40, 28.08.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0488 seconds.