Алесь Плотка выдаў медыя-нізку вершаў Spes Phtisica

Алесь Плотка

Алесь Плотка, (беларускі творца, таксама вядомы пад псеўданімам Байсан), выдаў медыя-нізку вершаў Spes Phtisica. Падборка вершаў пабудаваная ў храналагічным парадку і ахоплівае перыяд са снежня па ліпень, калі аўтар праходзіў курс лекавання туберкулёзу, дзякуючы якому і з’явілася назва мультымедыйданага міні-выдання. Творы запісаныя ў Lo-fi якасці і знітаваныя разам з дапамогай інструменту Knightlab, які дазваляе аб’ядноўваць медыйны кантэнт і дэманстраваць дакладную храналогію з’яўлення.

Каментуе аўтар, - “Ідэя фіксацыя такой нізкі была даўно і асабліва абвастрылася пад час працы над фінальнай рэдакцыяй кнігі “Байсан”. Калі ў -надцаты раз перабудоўваеш кнігу то надыходзіць момант, калі кажаш сабе, што ўсё, выдаш гэта і наступная будзе проста храналагічнай, бо задзяўбло. Мала хто стрымлівае такое абяцанне, але прынамсі невялікі перыяд у жыцці зафіксаваць атрымалася. Ён даволі сакральны, калі вы разумееце, пра што я, таму розніца паміж лірычным героем і аўтарам амаль адсутнічае”.

Spes Phtisica – асобы эйфарычны стан хворага на сухоты чалавека, пад час якога ён імкнецца падмануць сябе і навакольны свет нібыта пазітыўным настроем і імкненнем захаваць нармальную працаздольнасць.

Алесь Плотка (Байсан) – характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду. Друкаваўся ў самвыдаце і перыёдыцы. Удзельнік гуртоў JazzLatex, Samadhi Boom і TerraKod, супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх выканаўцаў (Naka, Bigi, IvoryGod, Yellow Brick Road). Дыпламант беларускага ПЭН-у, абладальнік прэміі “Залаты Апостраф”. Разам з Уладам Бубенам выдаў два альбомы лічбавай паэзіі – Iamb'n'bass i Skweee Belarus, шэраг відэазапісаў і кліп на трэк F5. Замовіць кнігу “Байсан” можна на сайце аўтара, аддзячыць – пераводам на рахунак мабільнага +375 29 3948204 .

22:00, 10/08/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.203 seconds.