Журы абвясціла намінантаў на прэмію «Дэбют»

У поўны спіс прэміі ўвайшлі наступныя 8 кніг маладых аўтараў прозы і 3 кнігі паэтаў.

Проза 

  • 1. Ядвіга Адамчык. СТО грам гіСТОрый. — Вільня: “Логвінаў”
  • 2. Алена Беланожка. Чамадан з кракадзілавай скуры. — Мінск: “Выдавецкі дом “Звязда”
  • 3. Дар’я Вашкевіч. Баваўняная дзяўчынка. — Мінск: “Галіяфы”
  • 4. Віталь Воранаў. Шэптам. — Беласток: “Wschodzący Białystok”
  • 5. Алена Мальчэўская. Ша-ша з левага чаравіка. — Мінск: “Выдавецкі дом “Звязда”
  • 6. Неролі. Нявеста-пачвара. — BYBOOKS [электроннае выданне]
  • 7. Аляксей Палачанскі. Мой цвік. — Мінск: “Галіяфы”
  • 8. Рома Свечнікаў. Рома едзе: кніга 1. — Вільня: Логвінаў

Паэзія 

  • 1. Таццяна Нядбай. Сірэны спяваюць джаз. — Варшава
  • 2. Антон Рудак. Верхні горад. — Мінск: “Кнігазбор”
  • 3. Юля Цімафеева. Кніга памылак. — Мінск: “Галіяфы” 

У намінацыі “Пераклад” прэмія сёлета прысуджацца не будзе.

У склад журы прэміі ўвайшлі Уладзімір Арлоў, Павел Бераговіч, Алена Гушча, Марына Запартыка, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Алесь Пашкевіч.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская і інш.

13:00, 24/02/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0961 seconds.