«Зоошанс» ладзіць акцыю: зрабі тату за 275 тыс., а грошы пойдуць на абарону жывёл
Дабрачынная арганізацыя «Зоошанс» ладзіць арыгінальную акцыю на Каляды. Для тых, хто даўно задумваўся набіць сабе тату, ёсць повад зрабіць гэта менавіта 25 снежня ў салоне White Shark Tatoo. Майстры салона будуць цэлы дзень працаваць бясплатна, таму 275 тысяч, якія кліенты салона заплацяць за кожную зробленую тату, пойдуць на падтрымку жывёл.
Акцыя стала магчымай дзякуючы Але Рамазанавай, якая прадстаўляе ўсе расходныя матэрыялы і прафесійным майстрам салону White Shark Tatoo, якія падрыхтавалі больш за 20 адмысловых эскізаў.
«Можна прывесці сябра (раптам, ён як раз даўно марыў пра гэта?) і падарыць татуіроўку яму. А калі такое радыкальнае змяненне знешнасці, як татуаж, пакуль не ўваходзіць у Вашы планы, але зрабіць добрую справу хочацца – калядныя падарункі для пухнатых чатырохногіх сяброў толькі вітаюцца! Прыходзьце! Жывёлы, у якіх пакуль няма гаспадароў, будуць Вам ўдзячныя. Давайце пачнем Новы год з добрых спраў!» – распавядае Generation.by валанцёрка «Зоошанс» Наталля Чырына.
25 снежня салон будзе працаваць з 10-й раніцы да 8-й вечару, запіс адбываецца па тэлефоне 8 (029) 269-83-97