Сёння ў 150 краінах свету пачаўся Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва

З 17 па 23 лістапада ў Беларусі адбываецца вялікая і важная імпрэза у галіне бізнесу - Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва 2014, арганізатарамі якога з'яўляюцца група кампаній BEL.BIZ, Агенцтва «Бізнес-навіны» Doingbusiness.by і Рэспубліканская Канфедэрацыя прадпрымальніцтва.

Тэматыка ключавой падзеі тыдня – IV Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва – ахопіць пытанні пабудовы прадпрымальніцкай эканомікі, фінансавання малога і сярэдняга бізнесу, развіцця інавацыйных прадуктаў і лідарства. Форум пройдзе 18 лістапада ў гатэлі Рэнесанс Мінск.

Гасцей форуму будуць вітаць Амбасадар Вялікабрытаніі Брус Бакнел і Часовы Павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд. Вялікабрытанія была ініцыятарам тыдня ў 2006 годзе, а ЗША ўзялі на сябе ролю каардынатара тыдня ва ўсім свеце.

Асноўнымі спікерамі гэтага дня стануць дырэктар ІПМ Павел Данейка, дырэктар па маркетынгу групы кампаній ALUTECH Уладзімір Рыбакоў, кіраўнік Беларускага народнага банка Канстанцін Цэрэтэлі, прадстаўнік Google у Беларусі Наталля Карабко, прафесар IE бізнес-школы (Іспанія) Фернанда Картынес, эксперт па дызайн мысленню SAP (Германія) Табіяс Джоест, а таксама прадстаўнікі міжнародных фінансавых арганізацый ЕБРР і IFC і іншых вядучых кампаній Беларусі.

Тыдзень завершыцца Стартап канферэнцыяй, якая пройдзе 22 лістапада ў бізнес-клубе IMAGURU. Канферэнцыя збярэ на адной пляцоўцы перадавых прадстаўнікоў еўрапейскага, амерыканскага і беларускага стартап-асяроддзя. У рамках канферэнцыі адбудуцца выступы лідараў сусветнага рынку высокіх тэхналогій і замежных стартап-супольнасцяў, прэзентацыі гісторый поспеху. Перад удзельнікамі канферэнцыі выступяць прадпрымальнікі і венчурныя інвестары з ЗША і Еўропы - Max Gurvits (Teres Capital), Mila Kiryakow (Bridge Bank, Silicon Valley), Vitaly Golomb (CCC fund), Oliver Kempkings (Skolkovo), Юрый Гурскі (Беларусь) і многія іншыя.

Дзень завершыцца уручэннем Нацыянальнай Прэміі ментараў года і фіналам стартап-спаборніцтвы BEL.BIZ Battle.

«Унікальнасць спікераў і разнастайнасць фарматаў дазволяць ўдзельнікам тыдня не толькі азнаёміцца з сусветным вопытам у сферы прадпрымальніцтва, але і атрымаць натхненне і знайсці падтрымку для ўкаранення ў жыццё новых праектаў. Мы чакаем, што кожны ўдзельнік тыдня атрымае нешта асабіста для сябе – новыя веды, кантакты, сувязі і новы імпульс для пабудовы або развіцця свайго бізнесу», – адзначыла Таццяна Марыніч, кіраўнік групы кампаній BEL.BIZ і са-арганізатар Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Генеральны партнёр тыдня – Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Спонсарамі тыдня таксама выступілі Беларускі Народны Банк, Асацыяцыя еўрапейскага бізнесу, ЕБРР, ПРААН і кампанія MAPS.ME.

***

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва – гэта глабальная ініцыятыва, якая аб'ядноўвае бізнесменаў, інвестараў, навукоўцаў і заканадаўцаў для развіцця прадпрымальніцтва ў 150 краінах свету. Галоўная мэта тыдня – стымуляваць удзельнікаў да рэалізацыі ўласных ідэй, натхніць іх на стварэнне і рэалізацыю новых праектаў. Кожны дзень тыдня з 17 па 23 лістапада прадаставіць магчымасць удзельнікам абмеркаваць хвалюючыя прадпрымальнікаў пытанні ў розных фарматах мерапрыемстваў: круглых сталоў, панэльных дыскусій і майстар-класаў. Даведацца падрабязную праграму кожнага дня і зарэгістравацца можна на сайце gew.by.

13:50, 17/11/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.197 seconds.