Akute прадставяць «Рэальнасць і сны»

11 красавіка вялікім выступам у мінскім клубе Рэпаблік Akute прадставяць новы альбом, які атрымаў назву «Рэальнасць і сны».

Akute

— Гэта трэці студыйны альбом - кажа вакаліст гурта Станіслаў Мытнік. Мы падыйшлі да запісу больш сур’ёзна і, шчыра кажучы, не бачым сэнсу нешта тлумачыць на конт яго – музыка павінна гаварыць за сябе сама, таму проста паслухайце, калі ласка, і прыходзьце на канцэрт.

Праца над трэцім студыйным альбомам вялася ў Магілёве і Кіеве цягам 2013га году. Папярэдні поўнафарматнік "Не існуе" выйшаў у красавіку 2012. Яго поспех дапамог гурту атрымаць адразу чатыры ўзнагароды "Гурт году" - па версіях Tuzin.fm, "Даём рады", Ultra-Music Awards і Rock Profi.

Гурт AKUTE

з новым альбомам "Рэальнасць і сны"

11.04 клуб "RE:PUBLIC"

Адмысловы госць: (((О))) (Гомель)

Квіткі ў продажы:

танцпол - 90 000 (першыя 100), 110 000 (астатнія папярэдне), 130 000 (у дзень канцэрта)

столікі - 150 000 (у дзень)

Кропкі продажу:

  • - клуб "RE:PUBLIC" (вул.Прытыцкага,62, ст.м.Кунцаўшчына)
  • - ГЦ "Купалаўскі" (каля ст. м. Кастрычніцкая, аўт-нядз 11.00-19.00)
  • - ГЦ "РИГА" (вул. Сурганава 50, 18 павільён, 2 паверх - пн-нядз 11:00 - 19:30)
  • - пераход ст. метро Я.Коласа (каса філармоніі)

Даведкі: + 375 29 649 08 88

16:01, 28/03/2014 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.064 seconds.