Вядомыя маладыя беларусы зняліся ў відэа з заклікам стаць назіральнікамі за выбарамі



23 сакавіка 2014 года ў Беларусі адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы Дэпутатаў. Мала хто ведае, што кожны грамадзянін Беларусі мае права ісці на выбары не толькі як выбаршчык, але і як назіральнік. Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» падрыхтаваў відэа, у якім вядомыя беларускія асобы тлумачаць навошта патрэбны выбары і чаму трэба на іх ісці назіраць. У здымках роліка прынялі ўдзел праваабаронцы, журналісты, музыкі, студэнты і грамадскія актывісты.

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» займаецца незалежным непалітычным назіраннем і запрашае ўсіх грамадзян далучыцца да назірання за выбарамі ў мсцовыя Саветы дэпутатаў – 2014. Для гэтага неабавязкова мець папярэдні досвед назірання. Дастаткова запоўніць анкету на сайце, пасля чаго вам будуць дасланыя ўсе неабходныя матэрыялы для падрыхтоўкі і іншая карысная інфармацыя. Усё пра выбары ў Беларусі, парады назіральнікам і зацікаўленым выбаршчыкам можна знайсці на сайце vybory2014.eotp.info


00:55, 06.03.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0486 seconds.