Набор на курсы па назіранні за выбарамі

У Беларусі 23 сакавіка 2014 года адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. З гэтай нагоды праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» абвяшчае набор на трэнінгі па падрыхтоўцы незалежных назіральнікаў. 

Адабраныя удзельнікі пройдуць курс з трох трэнінгаў па наступных тэмах:

  • Абрыс палітычнага кантэксту з удзелам разнастайных актараў: задачы незалежнага (непалітычнага) назірання ў Беларусі.
  • Прававыя нормы: што трэба ведаць і як сябе паводзіць у спрэчных сітуацыях на выбарчым участку.
  • Выкарыстанне інтэрнэта, магчымасцяў смартфонаў і іншых тэхналогій у беларускіх умовах для распаўсюджвання вынікаў назірання.

Першая серыя трэнінгаў адбудзецца 22, 23 лютага і 1 сакавіка, другая — 2, 8 і 9 сакавіка (удзел абавязковы ва ўсіх трох трэнінгах). Дэдлайн падачы заявак – 16 лютага. Заяўку на трэнінгі можна запоўніць тут

Колькасць месцаў абмежаваная. Пры адборы на дадзеныя трэнінгі прыярытэт будзе надавацца дасведчаным назіральнікам ці пачаткоўцам з моцнай матывацыяй.

Тым не менш, няўдзел у трэнінгах не пазбаўляе магчымасці стаць назіральнікам. Непасрэдная падрыхтоўка па працэдурных нормах будзе дадаткова праводзіцца напярэдадні выбараў. Падрабязная інфармацыя на афіцыйным сайце праекта. 

11:15, 08/02/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1762 seconds.