Менск у другі раз далучаецца да сацыяльнага хакатона

#hack4good - гэта міжнародны сацыяльны хакатон, які аб'ядноўвае на 48 гадзін больш за 5 000 вядучых распрацоўшчыкаў, дызайнераў і іншых прафесіяналаў па ўсім свеце з адной мэтай - зрабіць свет лепш. Асноўныя сферы для распрацоўкі праектаў: экалагічныя праекты, дапамога людзям з інваліднасцю, дапамога пры катастрофах, адукацыя і навучанне.

Хакатон адначасова адбываецца ў 50 гарадах. Сярод іх Берлін, Лондан, Сан-Францыска, Нью-Ёрк ды іншыя. Усе гарады будуць аб’яднаныя пры дапамозе он- лайн трансляцыі. А таму мова хакатона — англійская. 48 гадзін live stream - у любы час удзельнікі могуць падлучыцца да любога з гарадоў-удзельнікаў, пагутарыць, паслухаць выступленні міжнародных спікераў, атрымаць кансультацыю міжнародных ментараў.

Праекты першага # hack4good ў Мінску StopWebDisability і Tap2help.org, па выніках сусветнага галасавання занялі 2-е і 7-е месцы. Праект Stop Web Disability, які дапамагае людзям з інваліднасцю і траўмамі канечнасцяў карыстацца кампутарам і інтэрнэтам, не спыняе выйграваць конкурсы і развівацца  з самага моманту выпуску з мінулага #hack4good.  

У журы — прызнаныя ІТ- і бізнэс-гуру свету, такія як Брэм Коэн, стваральнік Bittorent, Эндзі Грынгон, распрацоўшчык webOS and iPhone, Бэн Галбрайт, VP, Global Products, Walmart ,Станіслаў Шалуноў, стваральнік μTorrent, Рэнод Візаж , су-заснавальнік Eventbrite і многія іншыя.

Міжнародны арганізатарам хакатона #hack4good з’яўляецца Geeklist — глабальная сацыяльная платформа, якая аб'ядноўвае разам распрацоўнікаў і ІТ -кампаніі усяго свету (на сённяшні дзень да Geeklist далучыліся 174 краіны). Пасол хакатона ў Мінску - кампанія BEL.BIZ.

Для ўдзелу ў хакатоне запрашаюць :

  • Дызайнераў
  • Front-end распрацоўшчыкаў
  • Back-end распрацоўшчыкаў
  • Распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў
  • Full stack распрацоўшчыкаў
  • Product / Growth / Idea Хакераў
  • а таксама ўсіх жадаючых прынесці карысць свету і грамадству!

Удзел бясплатны. Рэгістрацыя. Адрас правядзення: вул. Фабрыцыўса 4, Іmaguru бізнэс-клуб.

Даведка: +37525 9982622 (Ксюша), ksenia.maksimova @ bel.biz.

12:19, 07/02/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.2249 seconds.