Metallica выступіць у Менску летам 2014 года

Культавы амерыканскі гурт Metallica выступіць у Беларусі летам 2014 года. Арганізатары цяпер вядуць перамовы пра дакладную дату.

Першыя звесткі пра канцэрт з’явіліся ў сацыяльных сетках учора з афішай, на якой пазначаная красавіцкая дата. Сайт Onliner.by спраўдзіў у арганізатараў інфармацыю:

— Канцэрт групы Metalliсa будзе ў Мінску ў наступным годзе. Ён у нас ёсць у планах, і цяпер ідуць перамовы. Дакладнай даты канцэрту пакуль няма, але гэта будзе чэрвень. У красавіку нам не дазволілі правесці, так як ідзе падрыхтоўка да Чэмпіянату свету па хакеі.

Дагэтуль самы блізкі да Беларусі канцэрт Metallica адбываўся ў Вільні ў красавіку 2010 года (фотарэпартаж Generation.by).

comments powered by Disqus
 
In 0.0692 seconds.