«Тэатр юнага гледача» запрашае беларускамоўных валанцёраў


Фотарэпартаж Generation.by з навагодняй пастановы «ТЮГ»

На час восеньскіх школьных вакацый (28 лістапада - 2 снежня) Мінскі «Тэатр юнага гледачага» запрашае да сябе валанцёраў. Задача якіх — дапамагаць глядзець за дзеткамі, якія будуць прыходзіць на імпрэзы.

Хто можа стаць валанцёрам?

Студэнты, якія добра валодаюць беларускай мовай і маюць 3-4 вольныя дні падчас школьных восеньскіх вакацый.

Дзе?

У «Доме літаратараў» на Фрунзэ 5, дзе зараз часова месціцца ТЮГ.

Што трэба рабіць?

Дапамагаць жанчынам, якія сочаць за дзеткамі падчас спектаклю. То бок размаўляць з дзеткамі, тлумачыць ім незнаёмыя беларускія словы, супакойваць, расказваць, дзе што знаходзіцца (туалет, заля). Таксама гутарыць з настаўніцамі.

Навошта мне на гэта згаджацца?

  • магчымасць вольна паразмаўляць па-беларуску
  • ды яшчэ і з дзеткамі.
  • бясплатна паглядзець ТЮГаўскія спектаклі;
  • знайсці новых знаёмых;
  • проста зрабіць добрую справу;
  • калі ўсё будзе добра, то пазней можна будзе павалантэрыць на міжнародных тэатральных фестывалях.

Як далучыцца?

Дасылайце ліст на пошту загадчыцы літаратурна-мастацкай частцы ТЮГа vejagaft@gmail.com з такім паведамленнем:

Вітаю, паважаная спадарыня Жанна Анатольеўна! Жадаю дапамагчы падчас восеньскіх вакацый з дзеткамі. Вашае імя і прозвішча, нумар тэлефона.

З павагай,

Вашае імя і прозвішча.

Калі жадаеце, то можна напісаць, чаму вы згадзіліся, навошта вам гэта трэба. Калі з'явяцца дадатковыя пытанні, пішыце сюды: http://vk.com/nica_pustovit.

comments powered by Disqus
 
In 0.1051 seconds.