Новы дызайн Facebook будзе нагадваць мабільную версію

Сацыяльная сетка Facebook мяняе дызайн галоўнай старонкі, новы выгляд якой будзе нагадваць тое, як яна цяпер выглядае на мабільных прыладах.


Новы Facebook лепей папярэдніх двух

Афіцыйны блог Facebook кажа, што цяпер асноўны кантэнт сайту: фота, пасты сяброў, мапы — будзе выглядаць яшчэ больш калярова і прывабна. Гэтыя элементы будуць займаць больш месца на галоўнай старонцы, бо новы дызайн займее дзве замест трох калонак.

Такім чынам галоўная стужка стане большай па памеры, што ўжо цяпер рэалізавана ў мабільных версіях сайту. Злева з’явіцца чорная панель, якая будзе з’яўляцца і знікаць і будзе мець закладкі і спасылкі на асобных сяброў.

Facebook таксама дазволіць праглядаць пасты ўсіх сяброў, а не толькі тыя з іх, што выбіраюцца паводле адмысловага алгарытму (цяпер менавіта праз гэты алгарытм выводзяцца пасты ў асноўнай стужцы сацсеткі).

З’явіцца і іншыя стужкі. Сярод іх «музыка» — абнаўленні ад музыкаў, якія падабаюцца карыстальніку, абвестак аб канцэртах і інфармацыі аб песнях, якія сябры карыстальніка слухаюць з дапамогай такіх сервісаў як і Spotify. Таксама стане даступная стужка з абнаўленнямі старонак кампаній і арганізацый, што ўпадабаў карыстальнік раней.


Музычная стужка

У Facebook адмаўляюць, што новы дызайн накіраваны на тое, каб павысіць праглядальнасць рэкламных пастоў, і зрабіць так, каб юзеры правозілі ў сацыяльнай сетцы яшчэ болей часу. У кампаніі кажуць, што асноўная мэта новага дызайну — зрабіць старонку больш сучаснай і зручнай.

Калі Facebook пяройдзе на новы дызайн, пакуль трымаецца ў сакрэце. Затое ўжо цяпер магчыма запісацца ў шэрагі тых, хто «пратэстуе» новы выгляд у ліку першых. Цягам наступных тыдняў яны ўжо змогуць карыстацца новымі асаблівасцямі сацыяльнай сеткі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2116 seconds.