Стыпендыі Кембрыджскага ўніверсітэту для беларусаў

Універсітэт Кембрыджу сумесна з Фондам адкрытага грамадства абвясцілі конкурс на атрыманне стыпендый для навучання ў магістратуры геаграфічнага і некаторых іншых факультэтаў універсітэту. Для атрымання стыпендыі неабходна быць грамадзянінам альбо сталым жыхаром Беларусі і выбраць адну з некалькіх прапанаваных праграм навучання.


Магістарскія праграмы ва ўніверсітэце Кембрыджу звычайна каштуюць для замежнікаў $24-26 тыс. Фота www.cam.ac.uk

Да конкурсу будуць дапушчаныя толькі тыя кандыдаты, што жадаюць атрымаць ступень магістра ў наступных абласцях ведаў: Conservation Leadership, Environmental Science or Policy, Society and Development, Gender Studies, Public Health ці Law.

Працягласць праграмы 1 год. Стыпендыя пакрывае аплату за навучанне, універсітэцкі збор, гадавую дапамогу (дастатковую для аднаго чалавека), выдаткі на пералёт у Вялікабрытанію і назад (білет на самалёт).

Для ўдзелу ў адборы кандыдаты мусяць запоўніць і даслаць на адрэсу advising@ehu.lt адмысловую анкету. Дэдлайн — 15 лістапада. Да 6 снежня неабходна падаць адпаведныя дакументы непасрэдна ў Кембрыджскі ўніверсітэт.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0788 seconds.