Пачаўся прыём заявак на прэмію Гедройца

Абвешчаны прыём заявак на ўдзел у змаганні за адну з галоўных узнагародаў беларускай літаратуры – прэмію імя Ежы Гедройца. Сярод бонусаў для пераможцаў – магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.


Лаўрэат прэміі Гедройца мінулага году Павал Касцюкевіч

Аднак права прапаноўваць кнігі для ўключэння ў лонг-ліст прэміі маюць не ўсе. Для гэтага трэба быць як мінімум сябрам журы прэміі, дырэктарам выдавецтва, кіраўніком творчых суполак і пісьменніцкіх арганізацыяў альбо лаўрэатам прэміі папярэдніх гадоў. Для намінацыі кнігі на прэмію неабходна даслаць або перадаць у сядзібу Беларускага ПЭН-Цэнтру падпісаную заяўку ў адвольнай форме, далучыўшы да яе 5 асобнікаў намінаванай кнігі.

У 2011 годзе прэмію атрымаў арт-дырэктар кнігарні «Ў» Павал Касцюкевіч за кнігу апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Другое і трэцяе месца — у Альгерда Бахарэвіча за зборнік эсэ «Малая медычная энцыкляпедыя» і Андрэя Федарэнкі і яго аўтабіяграфічнага раману «Мяжа».

Глядзець рэпартаж з узнагароджання мінулага году

Кантакты для падачы заявак:

Паштовы адрас: 220050 Мінск, а/с 218. Адрас сядзібы Беларускага ПЭН-Цэнтру: г.Мінск, вул. Залатая горка 2-101. Даведкі па пытаннях  вылучэння: (017)2881461 (з 9:00 да 16:00 па буднях)  e-mail: bellitaward@gmail.com

Дэдлайн: 28 снежня 2012 г. 

15:20, 17/10/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.066 seconds.