У беларускіх ПТВ недабор

Толькі на 84% месцаў у менскіх ПТВ прыйшлі навучэнцы. Найменей сёлета выпускнікі школ хочуць быць будаўнікамі і працаваць у лёгкай прамысловасці.

Пры гэтым больш за 40% ад планавых лічбаў прыёму ПТВ прыпадае на падрыхтоўку будаўнікоў.

У надзеі, што да іх ўсё ж прыйдуць вучыцца, установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі падоўжылі прыём дакументаў да 1 верасня. Пра гэта сёння паведаміў старшыня камітэта па адукацыі гарвыканкама Уладзімір Шчэрба.

У 2011 годзе ў дзясятку найбольш запатрабаваных прафесій увайшлі праваднік пасажырскага вагона, білетны касір, памочнік машыніста, цырульнік, візажыст, тынкоўшчык, маляр, абліцоўшчык-плітачнік, повар, кулінар мучных вырабаў.

Сярэдні бал абітурыентаў ПТВ сталіцы ў мінулым годзе на некаторых спецыяльнасцях пачынаўся з 3,1.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0714 seconds.