Набор на семінар па відэа прадукцыі ў Вільні

Незалежная адукацыйная праграма абмену MADE IN BELARUS (MiB) запрашае на семінар па відэа для творчых беларусаў.

Семінар па відэа-прадукцыі будзе праходзіць у Літве, у Віленскім рэгіёне з 20 па 22 жніўня. Ягоныя ўдзельнікі будуць працаваць у групах па вытворчасці відэаролікаў на тэму «Прасачы за сваім голасам».

Для ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі творчай індустрыі, медыя і сродкаў масавай інфармацыі. Узроставых альбо падобных абмежаванняў не існуе. Вопыт працы з відэа асабліва пажаданы. Калі вы мастак, кінарэжысёр, фатограф, VJ, гукарэжысёр, капірайтэр, праграміст, аніматар, спецыяліст па рэкламе і актыўны грамадзянін — гэты семінар адмыслова для вас!

Мэтай семінару і вытворчасці відэаролікаў ёсць садзейнічанне і дапамога мясцовым ініцыятывам па назіранні за выбарамі, навучанне і павышэнне дасведчанасці людзей дзеля таго, каб яны сталі актыўнымі і адказнымі грамадзянамі.

Месца правядзення семінару будзе абсталяванае Wi-Fi і адмысловымі прыладамі хатняй студыі. Тым не менш, удзельнікі семінару павінныя будуць мець з сабой і ўласныя смартфоны, іншыя тэлефоны, фота і відэа камеры, кампутары з праграмным забеспячэннем альбо любое іншае абсталяванне, сродкі і прылады, якія былі б карыснымі для працэсу стварэння відэаролікаў.

Тры найбольш творчых відэаролікі, адабраныя адмысловым журы арганізатараў, будуць адзначаныя. Каманда, што зойме першае месца, атрымае квіток на міжнародную медыя-падзею ў Еўрапейскім Звязе.

Пасля семінару ўсе відэаролікі будуць размешчаныя ў Інтэрнэце (на сайтах і кампаніях па назіранні за выбарамі, YouTube, сацыяльныя сеткі і г.д.).

Усе транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне будуць пакрытыя за кошт арганізатараў.

Адпраўляйце он-лайн заяўкі да 6 жніўня 2012 году.

Толькі адабраныя ўдзельнікі будуць абвешчаныя праз электронную пошту і па тэлефоне. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да арганізатараў MiBVilnius@gmail.com.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.065 seconds.