У Івянцы ізноў пройдзе «Цукеркавы фэст»

Цукеркавы фэст «Ivkon» пройдзе сёлета 16 чэрвеня. Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн — невялічкае мястэчка Івянец у 70 км ад Менску штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну, дзе здараецца нават перамяшчэньне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю Краю – чароўнае.

Вось велічна, пад граньне музык, сьпевы і танцы заснавальнік мястэчка князь Вітаўт абвяшчае Івянец сталіцай Вялікага Княства Ласаваньня… А гэтае ж права давялося адваёўваць. І князі з рыцарамі годна вытрымалі выпрабаваньні.

А тады ўжо… закручваецца віхор падзей і прыгод:

  • сустрэчы з князямі – даўнімі валадарамі івянецкіх зямель
  • рыцарскія бойкі і змагарныя пагоні
  • вясёлыя танцы, гульні ды варожбы
  • зухаватыя хлапецкія змаганьні ды шляхецкія пацехі
  • рамесныя выставы, кірмаШЫКі і майстар-класы
  • сярэднявечныя лятарэі
  • пошукі івянецкага скарбу і таемнай цукерыны шчасьця
  • віктарыны, конкурсы ды нечаканыя ўзнагароды
  • дэгустацыя цукерак
  • этнічная карчма і майстар-клясы народнага кухарства
  • знаёмства зь міфічнымі істотамі Налібоцкай пушчы
  • праездка на рэтрааўтамабілях
  • конна-спартовае шоў уланаў
  • заплывы на каноэ і байдарках
  • вечаровая этнадыскатэка
  • вогнішча і фаер-шоў

Фэст уладоўваюць:

  • анімацыйны тэатр «Майстэрня ўражаньняў»
  • этнагурты «На таку» і «Сёмуха»
  • узорны дзіцячы духавы аркестр «Няшота»
  • гурты старадаўняй музыкі і сьпеваў:
  • Irdarath, Terra vagantika, «Тутэйшая шляхта»,
  • «Старая Літва» пана Скіргайлы Палянэцкага
  • гурт гістарычных бальных танцаў «Вэрсаль»
  • школа ірляндзкіх танцаў Celti Dragon
  • падарожны тэатрык «Гістрыён»
  • музычны гурт «Маланка аркестр»
  • фолькмадэрн-гурт «Унія»
  • гурт паляўнічай музыкі «Бекас»
  • бард-дуэт «Антонаў і Мязецкі»
  • конна-спартовы клюб «Залатая шпора»
  • клюб рэтрааўтамабіляў
  • клюб сабак хортаў
  • клюб «Аэратур Балунс» (паветраны шар)
  • турыстычнае прадпрыемства «Зялёная каманда»

Сьвята працягнецца з 14.00 да 23.00 16 чэрвеня. Пачатак а 14.00 на плошчы Свабоды, а адтуль дзея перасунецца да сядзібы Пятра Дарагунцава.

Generation.by наведваўся на «салодкі» фэстываль у мінулым годзе. Як гэта было — глядзім у нашым фотарэпартажы

11:00, 22/05/2012
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0724 seconds.