Маладых журналістаў запрашае прадстаўніцтва Эўразьвязу

Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі запрашае студэнтаў журналістыкі і журналістаў-пачаткоўцаў, якія асьвятляюць пытаньні, зьвязаныя з ЭЗ, на інфармацыйную сэсію.

Гэтая сэсія закліканая дапамагчы журналістам-пачаткоўцам арыентавацца ў інфармацыйная прасторы ЭЗ. Падчас сустрэчы Прадстаўніцтва не плянуе рабіць паведамленьняў і адказваць на пытаньні, што тычацца палітыкі Эўрапейскага Зьвязу ці адносінаў Беларусі і ЭЗ.

Сэсія будзе складацца з трох прэзэнтацый

  1. Пішам пра Эўрапейскі Зьвяз: афіцыйныя крыніцы інфармацыі, распаўсюджаныя памылкі журналістаў-пачаткоўцаў;
  2. Досьвед журналіста-практыка ў асьвятленьні пытаньняў, зьвязаных з Эўрапейскім Зьвязам;
  3. ЭЗ-Беларусь: агляд праграм супрацоўніцтва.

Пачатак, а 14-тай гадзіне ў чацьвер 17 траўня ў Прадстаўніцтве ЭЗ. Тых, што жадае ўзяць удзел, арганізатары просяць зарэгістравацца, даслаўшы паведамленьне на адрас info@ezerin.com да 17:30 16 траўня і паведаміўшы пра сябе наступнае: імя і прозьвішча, узрост, назва навучальнай установы ці месца працы, адрас электроннай пошты, нумар мабільнага тэлефона.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2084 seconds.