Начны канцэрт у завадзкім цэху і з дабрачынным мэсыджам
17 траўня ў вялікім цэху заводу «Гарызонт» пройдзе незвычайны дабрачынны канцэрт «Прамень Сонца». Усю ноч, да ўзыходу сонца, будуць граць беларускія і ня толькі музыкі, а сабраныя грошы пойдуць на набыцьцё музычных інструмантаў для дзіцячых дамоў.
І так, канцэрт зьяўляецца дабрачынным арт-мерапрыемствам і прымеркаваны да «Ночы музэяў-2012», таму пачнецца ў 23.00 і працягнецца да 04.00, а пасьля — усе ўдзельнікі разам сустрэнуць узыход сонца.
Граюць:
- AMAROKA, малады беларускамоўны гурт у амэрыканскай панк стылістыцы,
- Paprika Korps (PL), адзін зь лепшых рэгі гуртоў Польшчы ды ўцэлым Эўропы,
- N.R.M., легендарны беларускі гурт зноў на вялікай сцэне і прэзэнтуе сваю новую праграму, іх песьня «Прамень» — загалоўная кампазыцыя ўсяго мерапрыемства,
- DJ Laurel, вядомы беларускі DJ выканае свой адмыслова падрыхтаваны сэт.
Афішу «Прамень Сонца» адмыслова зрабіў вядомы беларускі мастак і дызайнэр Уладзімір Цэсьлер.
Месца правядзеньня: Куйбышава, 22, вялікі цэх заводу «Гарызонт», 2 паверх.
Кошт: 30.000. Набывайце квіткі! Сабраныя грошы ад продажу квіткоў пойдуць на музычныя інструмэнты для дзіцячых дамоў. Квіткі ва ўсіх галоўных касах Менску і на Ticketpro. Інфалінія: + 375 29 380 00 45, + 375 29 782 88 81.