Маладыя навукоўцы зьбіраюць гісторыі жыцьця людзей, прымусова вывезеных зь Беларусі ў час вайны

Па выніку выйдзе дакумэнтальны фільм пра лёсы людзей, прымусова вывезеных зь Беларусі ў час Другой Сусьветнай вайны. Маладыя навукоўцы з Польшчы і Беларусі заклікаюць дасылаць гісторыі з жыцьця, успаміны сьведкаў.

«Лёсы беларусаў, палякаў, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, якія жылі ў Заходняй Беларусі, і падчас падзей 1939-1941 гадоў былі прымусова вывезеныя на Ўсход, стануць галоўным аб’ектам вывучэньня маладымі навукоўцамі з Польшчы і Беларусі. Жывыя сведкі тых падзей адыходзяць у лепшы свет, і наша мэта — захаваць іх вусныя аповяды для нашчадкаў», — тлумачаць заснавальнікі ініцыятывы.

У выніку даследвання мае паўстаць дакумэнтальны фільм, як жывы напамін аб людзях і падзеях.

Калі людзі, якія перажылі тыя трагічныя падзеі і могуць пра іх распавесьці, жывуць сярод вашых родных, сусядзяў, знаёмых, кантактуйце да 30 траўня 2012 па тэл. +375 29 5829157, эл. пошта life.stories.siberia@gmail.com.

Таксама запрашаюцца да супрацы асобы, зацікаўленыя тэмай дасьледваньня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0651 seconds.