Маладыя беларускія творцы абвясьцілі Дзень радасьці

«Дзень радасьці» — канцэрт беларускіх музыкаў і аўкцыён у падтрымку дзіцячых дамоў. Сябры, у дарослых столькі сьвятаў цяпер — і Дзень Закаханых, і Дзень Мужчын, і Дзень Жанчын… Давайце зробім падарунак і дзеткам-сіротам!

Арт-Сядзіба, МГА Хаўрус Сяброў, МБП «Стань Бліжэй» пры ўдзеле ініцыятывы Твой Фэст запрашаюць на дабрачынны канцэрт-аўкцыён «Дзень радасьці». 22-га лютага ў 18.30 на АРТ-СЯДЗІБЕ (Куйбышава, 22) пачнецца дабрачынны канцэрт-аўкцыён дзіцячых малюнкаў.

Удзел прымаюць: «BosaeSonca», Зьміцер Вайцюшкевіч, «Рэха», Паліна Рэспубліка. Весці канцэрт-аўкцыён і чытаць свае вершы будзе непараўнальная Валярына Кустава.

Аўтарамі малюнкаў зьяўляюцца дзеткі з Асіповіцкага і Івянецкага дзіцячых дамоў-інтэрнатаў. У Вас ёсьць унікальная магчымасьць падтрымаць дзіцячую творчасьць і падарыць ім сапраўдны Дзень Радасьці! Бо ўсе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю выезду дзетак зь Івянецга дому-інтэрнату ў сталічны цырк!

Для гэтага дастаткова прыйсьці на канцэрт-аўкцыён і ахвяраваць прыймальную для Вас суму грошай альбо паўдзельнічаць у аўкцыёне і прыдбаць сабе малюнак, які Вам прыйдзецца даспадобы. Пачатковы кошт усяго 10000 беларускіх рублёў! Пазнаёміцца з малюнкамі можна будзе з 20-га лютага ў Арт-Сядзібе.

Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

13:00, 20/02/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0643 seconds.