BISS шукае спэцыяліста па сувязях з грамадзкасьцю і аналітыка

Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (BISS, Літва) аб’яўляе конкурс на пазыцыі спэцыяліста па сувязях з грамадзкасьцю і аналітыка. Заяўкі чакаюцца да 20 сьнежня. Што ўваходзіць у працу па абедзьвюх пазыцыях і патрабаваньні да кандыдатаў — далей у абвестцы.

Што прапануе BISS:

  • годны ўзровень аплаты працы (па выніках сумоўя);
  • магчымасьці для прафэсійнага разьвіцьця;
  • магчымасьць працаваць зь лепшымі беларускімі і замежнымі экспэртамі.

Спэцыяліст па сувязях з грамадзкасьцю 

Апісаньне вакансіі: у супрацоўніцтве з камандай BISS спэцыяліст па сувязях з грамадзкасьцю будзе працаваць над усталяваньнем эфэктыўнай камунікацыі паміж беларускай і міжнароднай экспэртнай супольнасьцю, шырокай грамадзкасьцю, грамадзянскай супольнасьцю, мэдыямі, дзяржавай і іншымі стэйкхолдэрамі.

Задачы:

  • удзел у распрацоўцы камунікацыйнай стратэгіі і мэдыя-стратэгіі інстытута;
  • распрацоўка і рэалізацыя пляну інфармацыйных і тэматычных публікацый у друкаваных і электронных СМІ, сацыяльных сетках;
  • падтрыманьне і ўсталяваньне новых кантактаў з прадстаўнікамі СМІ, падрыхтоўка прэс-рэлізаў, інтэрвію і іншых публікацый;
  • адаптацыя аналітычных і дасьледчых матэрыялаў BISS для прэсы;
  • разьвіцьцё сайта BISS (www.belinstitute.eu) і падрыхтоўка матэрыялаў для яго;
  • прасоўваньне BISS у сацыяльных сетках;
  • маніторынг СМІ па праблематыцы дасьледаваньняў BISS;
  • маніторынг прысутнасьці Інстытута ў СМІ;
  • дапамога ў арганізацыі прэзэнтацый і мерапрыемстваў для прэсы.

Патрабаваньні да кандыдата:

  • вышэйшая адукацыя, пажадана ў сфэры мэдый альбо сувязяў з грамадзкасьцю (наяўнасьць магістарскай ступені не зьяўляецца неабходнай умовай, але будзе разглядацца як перавага кандыдата);
  • досьвед працы ў сфэры мэдый / сувязяў з грамадзкасьцю ня менш за 3 гады;
  • досьвед арганізацыі і мэдыя-суправаджэньня мерапрыемстваў;
  • разуменьне прынцыпаў працы мэдый і сацыяльных сетак і гатоўнасьць прымяняць іх на практыцы;
  • выдатныя камунікатыўныя навыкі;
  • свабоднае валоданьне беларускай, рускай і англійскай мовамі;
  • пісьменнасьць, навыкі напісаньня і рэдагаваньня тэкстаў на беларускай, рускай і англійскай мовах;
  • валоданьне кампутарам на ўзроўні ўпэўненага карыстальніка;
  • цікавасьць да грамадзка-палітычных працэсаў у Беларусі і сьвеце;
  • актыўнасьць, стрэсаўстойлівасьць і здольнасьць адначасова працаваць над рашэньнем некалькіх задач.

Аналітык

Апісаньне вакансіі: пад кіраўніцтвам акадэмічнага дырэктара аналітык BISS удзельнічае ў разьвіцьці плятформы публічнай палітыкі BISS. Аналітык BISS адказвае за падрыхтоўку бягучай аналітыкі і маніторынгаў, напісаньне полісі-брыфаў, распрацоўку і рэалізацыю дасьледчых праектаў, а таксама прадстаўляе BISS у кантактах з партнэрамі і стэйкхолдэрамі, дасьледчымі і аналітычнымі цэнтрамі і мэдыямі ў сфэры сваіх прафэсійных кампэтэнцый.

Задачы:

  • распрацоўка і рэалізацыя дасьледчых праектаў у сфэры сваіх прафэсійных інтарэсаў;
  • напісаньне бягучай аналітыкі і аналітычных справаздач на аснове праведзеных дасьледаваньняў;
  • удзел у якасьці дакладчыка, мадэратара, экспэрта і г. д. у публічных мерапрыемствах BISS на ўсіх этапах: ад распрацоўкі канцэпцыі да правядзеньня мерапрыемства і прасоўваньня вынікаў працы сярод мэдый і стэйкхолдэраў;
  • удзельнічае ў падрыхтоўцы справаздач і іншай дакумэнтацыі па дасьледчых і аналітычных праектах;
  • прадстаўляе інстытут на нацыянальных і міжнародных канфэрэнцыях і форумах;
  • удзельнічае ў рэалізацыі камунікацыйнай стратэгіі;
  • прадстаўляе інстытут ў сувязях з прэсай, экспэртамі і стэйкхолдэрамі.

Патрабаваньні да кандыдата:

  • як мінімум магістарская ступень па спэцыяльнасьці сацыялёгія / палітычныя навукі / палітычная эканомія / грамадзкае і дзяржаўнае кіраваньне і да г.п. Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія маюць магістарскую ступень заходніх унівэрсытэтаў;
  • вопыт дасьледчай работы не менш за 2 гады. Валоданьне колькаснымі дасьледчымі мэтадамі, SPSS, Stata, здольнасьць інтэрпрэтаваць сацыялягічныя і эканамічныя дадзеныя будуць расцэньвацца як сур’ёзныя перавагі кандыдата;
  • разуменьне асноўных прынцыпаў рэалізацыі полісі-праектаў і асноў праектнага мэнэджмэнту;
  • свабоднае валоданьне беларускай, рускай і англійскай мовамі;
  • разьвітыя навыкі вуснай і пісьмовай камунікацыі;
  • валоданьне кампутарам на ўзроўні прасунутага карыстальніка;
  • прафэсійныя дасьледчыя зацікаўленьні ў наступных сфэрах: беларуская палітыка, разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, сацыяльныя рухі, дэмакратызацыя, эканамічныя рэформы;
  • перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія маюць папулярныя блогі і акаўнты ў сацыяльных сетках.

Умовы працы:

  • гнуткі працоўны графік;
  • неабходнасьць камандзіровак, уключаючы замежныя, 1–2 разы ў месяц.

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * 

Зацікаўленыя кандыдаты мусяць да 20 сьнежня 2011 г. даслаць на электронны адрас info@belinstitute.eu наступныя дакумэнты:

На пасаду спэцыяліста па PR: 

  • матывацыйны ліст;
  • рэзюмэ;
  • кантактную інфармацыю 2 рэкамэндаўцаў;
  • ўзоры публікацый у прэсе альбо іншых тэкстаў, напісаных кандыдатам. Да разгляду прымаюцца тэксты на беларускай, рускай і англійскай мовах.

На пасаду аналітыка:

  • матывацыйны ліст;
  • акадэмічныя CV;
  • 2 рэкамэндацыі;
  • 2 апошнія публікацыі.

У тэме ліста неабходна пазначыць «Вакансія спэцыяліста па сувязях з грамадзкасьцю» альбо «Вакансія аналітыка» адпаведна. На сумоўе будуць запрошаныя толькі тыя кандыдаты, якія прайшлі папярэдні адбор.

13:00, 12/12/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1 seconds.