Banksy зьняў новы фільм

Культавы вулічны мастак Бэнксі зьняў новы дакумэнтальны фільм. Стужка распавядае пра самыя вядомыя правакацыі сьвету. Пра тое, як у 1982 годзе Майкл Фэган уварваўся ў спальню да каралевы Лізаветы II у Бэкенгемскім палацы, аб тых, хто кідаў тарты ў Біла Гейтца, Нікаля Сарказі, аб маскоўскай арт-групе «Вайна», аб чалавеку, які зьмясьціў на галаве помніка Ўінстану Чэрчылю на плошчы Парлямэнту ў Лёндане іракез.


The Antics Roadshow from French Kiss on Vimeo.

Працягласьць The Antics Roadshow складае каля 50 хвілін.

Першы дакумэнтальны фільм чалавека, які хаваецца пад мянушкай Banksy, выйшаў у 2011 годзе. «Выйсьце праз сувэнірную краму» (Exit Through the Gift Shop) быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыі лепшы поўнамэтражны дакумэнтальны фільм» і абудзіў цэлую новую хвалю моды на стрыт-арт у сьвеце.

vojur 11:30, 15/08/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1336 seconds.