Фэстываль «Вольнае паветра» адбудзецца 27 жніўня

Арганізатары міжнароднага этна-фэстывалю «Вольнае паветра» абвесьцілі , што мерапрыемства адбудзецца 27 жніўня. У яго межах на некалькіх сцэнах выступяць выканаўцы актуальнай этна-музыкі з Сэрбіі, Польшчы, Расеі, Літвы, Украіны і Беларусі.

«Мы атрымалі ўсе неабходныя дазволы мясцовых уладаў, праваахоўных органаў, дасягнулі дамоўленасьці з усімі неабходнымі тэхнічнымі і бытавымі службамі. Таму гледачы ужо могуць плянаваць сваю паездку на фэстываль. Квіткі ў продажы», – паведаміў арганізатар мерапрыемства Уладзімір Шаблінскі.

У межах фэстывалю на хутары Шаблі (80 км ад Менску) выступяць паўтара дзесяткі артыстаў з розных краін, якія спалучаюць этнічную музыку з сучаснымі гучаньнямі. Усе замежныя артысты фэстывалю наведаюць Беларусь упершыню: Shazalakazoo (Сэрбія), «Комба-бакх» (Расія), Sovijus (Літва), DJ Wojcio (Польшча), «Бадьян Сауна Сыстэм» (Украіна). Нашу краіну на сцэнах фэстывалю будуць прадстаўляць «Нагуаль», Gurzuf, Morfe Acoustic Band, а таксама шэраг ды-джэяў. Гледачоў таксама чакаюць гульні, кінатэатар пад адкрытым небам і іншыя забавы.

«З прычыны слабага разьвіцьця клубнай сцэны ў Беларусі вельмі рэдка можна пабачыць гурты з блізкага замежжа, неардынарныя і вельмі цікавыя, але якія не заваявалі, а можа і не жадаюць заваёўваць месца ў эшалёне сусьветных зорак. Звычайна усё самае цікавае знаходзіцца унутры пірага. Фэстываль "Вольнае паветра" – гэта сумесь разынак этна-пірагоў нашай і блізкіх да нас краін», – адзначыў арт-дырэктар фэстывалю Аляксандар Багданаў.

Генэральным партнэрам этна-фэстывал «Вольнае паветра» зьяўляецца "Парфюмерна-касмэтычная фабрыка "Сонца" (гандлёвая марка "Мара"). Гэта сучасная айчынная вытворчасьць пральнага парашку і сродкаў бытавой хіміі. Для кампаніі падтрымка фэстывалю – гэта унёсак у папулярызацыю беларускай этна-культуры.

Час правядзеньня: ад 15.00 да 6.00

Месца правядзення: хутар Шаблі, в. Мал. Запруддзе, Валожынскі р-н. – 80 км. ад Мінска ў бок Вільні. Арыенцір – в. Гародзькі.

Квіткі: 20 тыс. руб. (уваход), 50 тыс. руб. (уваход + кемпінг).

Дзе набыць: у бары "Малако" (пр. Незалежнасьці 37А), каса ў пераходзе каля ГУМА, у распаўсюдніка ў пераходзе на пл.Я.Коласа (выхад да філярмоніі), у касах КЗ "Мінск" (вул.Кастрычніцкая 5), а таксама ў сыстэмах kvitki.by і ticketpro.by.

Даведка: (017) 280 15 10, (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96

13:00, 18/07/2011
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.