Чэхі паказалі ружовы fuck савецкаму мінуламу

20 чэрвеня пасярод Влтавы «ўсплыў» ружовы танк зь сярэднім фінгерам на вежы — такім чынам жыхары чэскай сталіцы вырашылі адзначыць 20-я ўгодкі вываду савецкіх войскаў з Чэхаславакіі ды Тыдзень Свабоды.

Вялічэзны танк «прыехаў» на пантоне і будзе заставацца на вадзе паблізу моста Легіі больш як тыдзень. А колькі зь ім зьвязана цікавостак ды касякоў! Лічылася, што гэты танк ІС-2, што сымбалічна значыць Іосіф Сталін — вызваляў Прагу ад фашысцкіх захопнікаў у часе Другой Сусьветнай вайны. Насамрэч тая «легенда» была значна меншай памерамі і зусім іншае «пароды» ̶ Т-34 . Папросту ў Савецкім Саюзе ўсё павінна было быць магутным і прыўзьнятым.

Потым, пад разбурэньне Саветаў, чэскі скульптар Давід Чэрны ноччу падабраўся да помніка, што стаяў у цэнтры Прагі, зь вядром ружовай фарбы ды абліў зялёнага «вайскоўца», а таксама прымайстраваў да яго зьверху сярэдні палец. Крыку, канешне, нарабіла тая гісторыя, а Давід, якога спачатку пацягалі па розных злачных месцах, стаў скандальна вядомым у Эўропе. Танк, праўда, назаўтра зноў пазелянеў, — гэтаксама і ў нас таемныя сілы ўмомант зафарбоўваюць усякія «няправільныя» надпісы.

Аднак наш «герой» зноў станавіўся глямурнага колеру, а пасьля развалу СССР яго пафарбавалі ўжо грунтоўна і схавалі, каб ня муляў вочы ды не закранаў нічыіх нацыянальных пачуцьцяў, у музэй.

Дарэчы, такі ружовы ў Чэхіі ён не адзін. Паводле Радыё Прага, на 10-ыя ўгодкі вываду савецкіх войскаў той жа Давід Чэрны перафарбаваў яшчэ адзін танк, тыл якога тырчыць зь зямлі ў Лазьне Богданеч. У гэтым горадзе раней базаваўся савецкі гарнізон, а цяпер азадак ружовага танку стаў часткай раёну і атракцыяй для дзяцей.

Alina Taranik 20:14, 22/06/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.066 seconds.